Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Бібліятэчная дзейнасць

Бібліятэчная сетка Гомельскай вобласці

Бібліятэчная сістэма галіны

Сетка публічных бібліятэк вобласці на 01.01.2024уключае 23 установы, якія маюць статус юрыдычнай асобы (428 бібліятэк). Абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць абласная бібліятэка, 22 цэнтральныя і 405 бібліятэк-філіялаў. У сельскай мясцовасці функцыянуюць 347 бібліятэк, у тым ліку 229 знаходзяцца ў аграгарадках. У вобласці працуе 27 бібліятэк-клубаў і 32 інтэграваныя бібліятэкі. За 2023 г.сетка скарацілася на 16 бібліятэк.

На камплектаванне фондаў публічных бібліятэк вобласці ў справаздачным годзе накіравана 12,22 % сродкаў ад сумы бюджэтнага фінансавання на ўтрыманне бібліятэк (па стане на 12.01.2024). Такім чынам, даручэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў частцы накіравання на камплектаванне фондаў бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры не менш як 12 % сродкаў ад сумы бюджэтнага фінансавання на ўтрыманне ўказаных устаноў па вобласці выканана.

На базе бібліятэк рэгіёну працуе 84 публічныя цэнтры прававой інфармацыі, у якіх абслужана 8,2 тыс. карыстальнікаў, колькасць наведванняў склала 27,4 тыс., колькасць зваротаў да эталоннай прававой інфармацыі (базы даных «ЭТАЛОН», «ЭТАЛОН-ONLINE» і «ЭТАЛОН-Стандарт») – 9,4 тыс. разоў.

У 18 рэгіёнах вобласці (+1 да 2022 г.) дзейнічае 116 маршрутаў (+1 да 2022 г.) бібліёбусаў. Колькасць населеных пунктаў, якія абслугоўваюцца мабільнымі бібліятэкамі, складае 502 (9 да 2022 г.), дзе пражывае 30,4 тыс. чалавек. У сярэднім у зону абслугоўвання аднаго бібліёбуса ўваходзіць 28 маланаселеных вёсак. Паказчык ахопу сельскага насельніцтва, якое пражывае ў зоне абслугоўвання, складае 13,8 %. Бібліёбусамі вобласці было арганізавана 896 выездаў. Было абслужана 4,2 тыс. карыстальнікаў, якія наведалі перасоўныя бібліятэкі 31,7 тыс. разоў, скарыстаўшыся 77,6 тыс. экз. дакументаў.

Публічныя бібліятэкі вобласці працягваюць сваё развіццё не толькі як інфармацыйныя, але і як культурныя цэнтры рэгіёна. На працягу 2023 г. было рэалізавана мноства цікавых праектаў, накіраваных на папулярызацыю найлепшых узораў айчыннай і замежнай літаратуры, патрыятычнае, духоўна-маральнае, экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення. Для карыстальнікаў рэгіёна было праведзена больш за 44 тыс. культурна-масавых мерапрыемстваў.

© Галоўнае ўпраўленне культуры гомельскага аблвыканкама, 2025.