"Балбатлівая жонка", "Матулін клопат". Батлеечныя спектаклі пакажуць на "Клічы Палесся"
12.08.2026
Інтэрактыўная пляцоўка "Тэатральная майстэрня "Батлейка ў гасцях у казкі" разгорнецца на фестывалі этнакультурных традыцый "Кліч Палесся", які пройдзе 15 жніўня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, паведамілі
БЕЛТА арганізатары.
Бібліятэкі палескага рэгіёна пакажуць гасцям і ўдзельнікам фестывалю батлеечныя спектаклі. У праграме - "Балбатлівая жонка", "Мужык і чорт", "Матулін клопат", "Лісічка-сястрычка і Шэры Воўк" і іншыя пастаноўкі па матывах беларускіх народных казак.
Таксама ўсіх жадаючых запросяць на майстар-класы па стварэнні мініяцюрных кніг і абрадавых лялек, прапануюць паўдзельнічаць у пазнавальных конкурсных праграмах, наведаць экспазіцыі і фотазоны, якія дадуць магчымасць шмат даведацца пра самабытныя беларускія рамёствы, традыцыі і звычаі.
У гульнявым фармаце ўдзельнікі пазнаёмяцца з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі роднага краю і феноменам беларускай народнай творчасці - неглюбскай тэкстыльнай традыцыяй, якая ў 2025 годзе ўнесена ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
© Галоўнае ўпраўленне культуры гомельскага аблвыканкама, 2026.