Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Другі этап адбору на конкурсы "Славянскага базару" пройдзе 22-23 студзеня ў Маладзёжным тэатры эстрады

15.01.2026
Другі этап адбору на конкурсы
Другі этап адбору на конкурсы XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе 22-23 студзеня ў Маладзёжным тэатры эстрады ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Удзельнікі конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прадставяць твор кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў ("славянскі хіт"), а таксама папулярную кампазіцыю на замежнай мове ("сусветны хіт"). Удзельнікі дзіцячага музычнага конкурсу выканаюць эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў і эстрадную песню дзіцяча-юнацкай тэматыкі.

Графік правядзення праслухоўванняў і дадатковую інфармацыю можна знайсці на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.

Фінал нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў пройдзе не пазней за 20 сакавіка ў культурнай сталіцы Беларусі 2026 года - горадзе Паставы.
© Галоўнае ўпраўленне культуры гомельскага аблвыканкама, 2026.