Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі створаць рэестры помнікаў і мемарыялаў

05.05.2026
У Беларусі створаць рэестры помнікаў і мемарыялаў
У Беларусі створаць рэестры помнікаў і мемарыялаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў "Аб парадку стварэння (рэканструкцыі), прыёмкі, уліку і дэмантажу твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва", якую падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Удасканальваецца прававое рэгуляванне парадку стварэння, рэканструкцыі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Нормы дакумента накіраваны на забеспячэнне ўліку, сістэматызацыі, падтрыманне ў актуальным стане інфармацыі аб творах манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, удасканаленне інфармацыйнай работы, захаванне і папулярызацыю беларускай культуры.

Удасканалены парадак стварэння твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва шляхам спрашчэння механізма прыняцця адпаведных рашэнняў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

"У выніку прыняцця пастановы з'явіцца кансалідаваная інфармацыя аб помніках, мемарыялах, памятных знаках і іншых творах манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку створаных па ініцыятыве замежных дзяржаў, а таксама творах, створаных Рэспублікай Беларусь у замежных дзяржавах", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Сфарміраваныя ў адпаведнасці з пастановай рэестры твораў будуць размяшчацца на інтэрнэт-рэсурсах дзяржаўных органаў, што дасць магчымасць забяспечыць свабодны доступ насельніцтва да актуальнай інфармацыі аб творах манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
© Галоўнае ўпраўленне культуры гомельскага аблвыканкама, 2026.