У ГДУ імя Ф. Скарыны былі праведзены Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі
17.02.2025
Форум сабраў звыш сарака вучоных з Беларусі, Расіі, Кітая. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся рэктар універсітэта Сяргей Хахомаў. У сваім выступленні ен падкрэсліў, што адзначаецца не толькі 100-годдзе пісьменніка, але і 70-годдзе з часу першай публікацыі Івана Навуменкі. Работа канферэнцыі была арганізавана ў трох секцыях: «Спадчына Івана Навуменкі і сучасны літаратурны працэс», «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах», «Перспектывы літаратуры класічнага тыпу ў эпоху глабалізацыі». Іван Навуменка – удзельнік падпольнага і партызанскага руху, франтавік, заслужаны дзеяч навукі, старшыня Вярхоўнага савета БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кавалер пяці ордэнаў. У 1973 –1982 гадах – дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1982 года – віцэ-прэзідэнт АН БССР. З 2008 года ГДУ імя Ф. Скарыны рэгулярна праводзіць Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя творчасці Івана Навуменкі, паколькі малая радзіма пісьменніка – гарадскі пасёлак Васілевічы Рэчыцкага раёна. Правда Гомель