Канцэртная дзейнасць

Тэатральна-відовішчныя ўстановы фарміруюць адзіную культурную прастору ў грамадстве, прапагандуючы ўсе формы і жанры тэатральнага і музычнага мастацтва ад класікі да сучаснасці.

У 2025 годзе творчымі калектывамі 6-ці тэатральна-відовішчных устаноў вобласці праведзена 2320 мерапрыемстваў, абслужана больш за 370 тыс. гледачоў.

На тэатральных і канцэртных пляцоўках Гомельскай вобласці ў 2025 годзе прадстаўлена 20 прэм’ерных спектакляў, 17 новых канцэртных праграм. У бягучым рэпертуары тэатраў 205 пастановак. Тэатры і канцэртныя арганізацыі Гомельшчыны прадставілі сваю творчасць у Бранску, Арле, Ліпецку, Разані, Дзеснагорску, Мінску, Магілёве, Маладзечне, Бабруйску, Гродзенскай, Брэсцкай абласцях і інш.

Гомельскі абласны драматычны тэатр на Міжнародным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (г. Бранск) узнагароджаны дыпломам «Лепшая рэжысура» за спектакль «Нос маёра Кавалёва», рэжысёр Раман Габрыа. Таксама на Міжнародным фестывалі спектакляў пра каханне «Спатканні на Тэатральнай.Сям'я» (г. Разань) рэжысёр Раман Габрыа перамог у намінацыі «За лепшую рэжысёрскую работу», а артыст аблдрамтэатра Сяргей Юрэвіч — у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» за спектакль «Іванаў.Рускі Гамлет». Спектакль «Па-за часам» паводле апавядання Кіра Булычова Маладзёжнага тэатра на фестывалі «Ліпецкія тэатральныя сустрэчы» ўзнагароджаны дыпломам «За адраджэнне гістарычнай сувязі пакаленняў і яднання гераічнай гісторыі народаў», на Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме «М.@rt.кантакт» (г. Магілёў) за спектакль «Русалка» тэатр атрымаў дыплом «За творчы пошук у сцэнічным увасабленні твора Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна». Гомельскі тэатр лялек удастоены ўзнагароды ў намінацыі «Прэмія журы» Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» за спектакль «Пра Вожыка і Мядзведзяня або як злавіць воблака».