Захаванне дзяржавай гісторыка-культурных каштоўнасцей ў Гомельскай вобласці
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь па стане на 01.01.2026 г. уключаны 866 матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей (1009 аб’ектаў), размешчаных на тэрыторыі Гомельскай вобласці, і 16 нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека. 96% матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей у вобласці адносяцца да «3» катэгорыі каштоўнасці (помнікі археалогіі, гісторыі, мастацтва).
12 з 22 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак вобласці, уключаючы г. Гомель, маюць на сваёй тэрыторыі ўнікальныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці «0», «1» і «2» катэгорыі.
Гісторыка-культурныя каштоўнасці «0» і «1» катэгорыі пазначаны дарожнымі ўказальнікамі і інфармацыйнымі шчытамі, а шэраг аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей «2» і «3» катэгорыі ў г. Гомелі і раённых цэнтрах пазначаны QR-кодам. Гісторыка-культурны турызм з’яўляецца прыярытэтнай формай арганізацыі турыстычных паслуг, накіраванай на вывучэнне гісторыі і культуры, прыроды і традыцый. У цяперашні час у экскурсійным паказе выкарыстоўваюцца каля 300 культурна-гістарычных помнікаў. РДУП «Праектны інстытут «Гомельгіпразем» на Геапартале зямельна-інфармацыйнай сістэмы стварыў слой пад назвай «Археалагічныя артэфакты». На партале ў поўным аб’ёме адлюстраваны звесткі пра 373 помнікі археалогіі вобласці, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (43% ад агульнай колькасці гісторыка-культурных каштоўнасцей па вобласці).
З мэтай інфармавання насельніцтва актуальная інфармацыя пра гісторыка-культурныя каштоўнасці і забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурнай спадчыны размешчана на афіцыйных сайтах райвыканкамаў і Гомельскага гарвыканкама ў раздзеле (падраздзеле) «Гісторыка-культурная спадчына».