"Час новых перамог": прэм'ера песні і кліпа адбылася ў Мінску
19/06/2025
Песню і кліп "Час новых перамог" прэзентавалі ў Мінску да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Дня Незалежнасці Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Як расказала прадзюсар ТАА "Музычная медыякампанія" Таццяна Кулакова, у кампазіцыі гучаць тэмы пераемнасці, адказнасці і імкнення да развіцця ў імя роднай краіны. Сэнсавым лейтматывам песні сталі словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя ў інаўгурацыйнай прамове 25 сакавіка 2025 года: "Выбар зроблены, надыходзіць час новых перамог!"
Кампазіцыю выканалі Аляксандра Мелех, Лера Бернатовіч, Арцём Скароль, Андрэй Цямчык, Радміла Рыбакова, група Cosa Nostra і Рэтра Вумен Трыа "Ружовыя ружы".
"Песня і кліп гавораць пра рух наперад, пра выбар свайго шляху і ўнутраную гатоўнасць да новых дасягненняў. У цэнтры гэтага музычнага выказвання - шчырая любоў да Радзімы, павага да яе гісторыі і ўпэўненасць у будучым. У творы арганічна пераплятаюцца асабістыя пачуцці і агульныя імкненні, натхняючы слухачоў ісці наперад з верай і адказнасцю. У відэакліпе задзейнічаны студыйныя кадры стварэння песні, кадры прэм'ернага канцэртнага выканання і відэахроніка мерапрыемстваў "Марафону адзінства", які стаў сапраўды аб'яднальнай новай падзеяй у жыцці краіны", - растлумачыла Таццяна Кулакова.
Паводле яе слоў, на сайце www.muzmedia.by размешчаны тэкст і мінус песні для спампоўвання, таму выканаць яе можа кожны жадаючы.
да спісу навін