У абласным драматычным тэатры асаблівы настрой: тут свой інклюзіўны спектакль прэзентаваў уладальнік спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат "Шчаслівыя ўсмешкі".
Калектыў разам з дзецьмі-інвалідамі падрыхтавалі пастаноўку па матывах п'есы Янкі Купалы "Паўлінка". Сярод гледачоў – старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.
Тэатр для выхаванцаў мае вялікую сацыяльную значнасць, развівае творчы патэнцыял, вучыць эфектыўным зносінам.
У працэсе стварэння спектакля ўзнікае ўзаемны давер, што садзейнічае сацыялізацыі і сацыяльнай інтэграцыі людзей з інваліднасцю, пашырэнню іх сацыяльных сувязей. Для супрацоўнікаў пансіяната падрыхтоўка творчай пастаноўкі таксама важна, яна становіцца сродкам прафілактыкі прафесійнага выгарання.
Спектакль не пакінуў абыякавым ніводнага чалавека.
Галоўная падзяка – усмешкі і бясконцыя апладысменты публікі. Артыстам апладзіравалі стоячы.
Салодкія падарункі ўдзельнікам спектакля перадалі ад кіраўніцтва абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, абласнога аддзялення Беларускага саюза жанчын.