Нацыянальнае агенцтва па турызме падрыхтавала метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў экскурсіях. Інфармацыя размешчана на сайце ўстановы, паведамляе БЕЛТА.
Матэрыялы прызначаны для спецыялістаў экскурсійнай справы, якія займаюцца распрацоўкай і правядзеннем экскурсій, студэнтаў турысцкіх спецыяльнасцей. У іх выкладзены тэарэтычныя і практычныя аспекты вывучэння і выкарыстання гісторыка-культурных аб'ектаў у экскурсіях рознай тэматыкі, асаблівасці методыкі і тэхнікі іх паказу.
У дапаможніку прадстаўлены кантрольны тэкст і тэхналагічная карта мастацтвазнаўчай экскурсіі "Муралы на вул.Кастрычніцкай", распрацаванай як узор практычнага выкарыстання аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў экскурсіях.
У дадатку прыведзены даныя, якімі можна карыстацца ў практычнай рабоце пры распрацоўцы экскурсій і падрыхтоўцы да іх правядзення: гласарый архітэктурных тэрмінаў, асноўныя асаблівасці і ключавыя рысы архітэктурных стыляў і іх візуалізацыя.
Выкарыстаны прыклады з кантрольных тэкстаў экскурсій Нацыянальнага агенцтва па турызме і аўтара рэкамендацый.
"Гэта каштоўны рэсурс для ўсіх, хто цікавіцца гісторыка-культурным турызмам у Беларусі: тураператараў, экскурсаводаў, прадпрыемстваў і саміх турыстаў", - расказалі ў Нацыянальным агенцтве.
да спісу навін