Галоўная // Актуальна

У Гомелі прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры

04/10/2024
У Гомелі прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры

У Палацы Румянцавых і Паскевічаў абмеркавалі дзейнасць устаноў культуры вобласці і работу па аказанні паслуг у гэтай сферы.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч падкрэсліў, што такія сустрэчы будуць праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны, і наша вобласць першая. З рабочым візітам тут пабывала ўжо рабочая група, якая вывучыла развіццё творчай галіны, трэнды, прымяненне новых метадаў работы, а таксама захаванне традыцый. Было важна вывучыць асаблівасці работы устаноў культуры усіх напрамкаў. Бо менавіта гэтая галіна ў значнай ступені фармуе светапогляд людзей.

Паводле слоў міністра, у Гомельскай вобласці нямала прыкладаў прымянення перадавога вопыту. Мы адзіныя ў краіне выкарыстоўваем перасоўныя аўтаклубы, якія выязджаюць у маланаселеныя пункты. Артысты і калектывы паказваюць майстэрства, радуюць вяскоўцаў сваімі яркімі выступленнямі.

На высокім узроўні ў нас развіваецца фестывальны рух. Свята этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" сабрала вялікую колькасць гасцей, паказаўшы, наколькі запатрабаваныя і важныя падобныя мерапрыемствы. На "Сожскi карагод" прыехалі ўдзельнікі з розных краін, што таксама гаворыць аб яго значнасці і папулярнасці.

Анатоль Маркевіч таксама падкрэсліў, што на калегіі будуць разгледжаны праблемныя пытанні і задачы, якія трэба будзе вырашыць, і самае важнае тут – выпрацаваць эфектыўныя алгарытмы.

да спісу навін