Галоўная // Актуальна

Урадам зацверджана дзяржаўная праграма "Культурная прастора" на 2026-2030 гады

08/01/2026
Урадам зацверджана дзяржаўная праграма "Культурная прастора" на 2026-2030 гады
Урадам зацверджана дзяржаўная праграма "Культурная прастора" на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Мэта - захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў.

Дзяржпраграма змяшчае дзве падпраграмы: "Культурная спадчына" і "Мастацтва і творчасць". Фінансавае забеспячэнне прадугледжана ў памеры Br2,29 млрд.

Рэалізацыя дзяржпраграмы дасць магчымасць да 2030 года павялічыць наведвальнасць арганізацый культуры на 18,6 працэнта, а таксама забяспечыць рост колькасці спектакляў, канцэртаў, паказаў, праводзімых тэатральна-відовішчнымі арганізацыямі, музейных экспазіцый, долі алічбаваных музейных прадметаў і кінасеансаў з паказам фільмаў беларускай вытворчасці.
да спісу навін