Бел
/
Рус
Захаванне дзяржавай гісторыка-культурных каштоўнасцей у Гомельскай вобласці
Апошняя рэстаўрацыя капліцы і пахавальні князёў Паскевічаў праходзіла з 2008 па 2019 г. За гэты час былі адноўлены страчаныя элементы знешняга і ўнутранага дэкору помніка, ажыццёўлены тэхнічныя мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне неабходных умоў для яго захавання. Гэтыя работы выконваліся за кошт сродкаў абласнога бюджэту і Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. У 2016 г. для наведвальнікаў адкрылася пахавальня, у 2019 г. - капліца.