Галоўная // Напрамкі дзейнасці // Культурна-асветніцкая работа // Клубная сістэма Гомельскай вобласці

Клубная сістэма Гомельскай вобласці

Клубная сетка вобласці на 01.01.2026 налічвае 27 устаноў культуры клубнага тыпу са статусам юрыдычнай асобы, якія аб’ядноўваюць 452 філіялы. Агульная колькасць фарміраванняў, што працуюць у клубных установах вобласці, складае больш за чатыры тысячы з колькасцю ўдзельнікаў каля 38 000, з іх для дзяцей – 1 996 фарміраванняў з колькасцю ўдзельнікаў – 19 106.

У вобласці працуе 610 калектываў са званнем і найменнем розных ведамстваў і падпарадкаванняў. У клубных установах – 329 калектываў.

Культурны і пазнавальны вольны час для жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак арганізаваны 20 структурнымі падраздзяленнямі, якія ажыццяўляюць культурнае і інфармацыйнае абслугоўванне жыхароў з дапамогай мабільных формаў работы. У зоне іх абслугоўвання знаходзіцца больш за 1300 населеных пунктаў. За 2025 год усяго ажыццёўлена 1614 выездаў, праведзена 3 478 мерапрыемстваў з колькасцю наведвальнікаў 131 109. Пры гэтым абслужана 1113 маланаселеных і аддаленых вёсак, дзе праведзена больш за 2800 культурных мерапрыемстваў, якія наведалі 53 145 чалавек.

У 2025 годзе прысвоена найменне «ўзорны» пяці калектывам.

На развіццё аматарскай творчасці і павышэнне духоўнага патэнцыялу жыхароў Гомельскай вобласці, захаванне і прымнажэнне багатых культурных традыцый Гомельшчыны накіравана правядзенне святаў, фестываляў, конкурсаў.

28 чэрвеня 2025 года ў г. Гомелі адбыўся Міжнародны фестываль славянскіх народаў «Славянскае адзінства» – традыцыйная сустрэча прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

У чарговы раз рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі» прыняў гасцей 19 ліпеня 2025 года на сцэнічных пляцоўках Калінкавіцкага раёна. 

На высокім арганізацыйным і творчым узроўні праведзены абласныя конкурсы і фестывалі.

Майстры дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва і народных мастацкіх рамёстваў вобласці годна прадставілі Гомельшчыну ў больш чым 20 тэматычных выставах як абласнога, так і рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Важным вынікам мерапрыемстваў стала падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы народнай мастацкай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай бюджэтнай культурна-дасугавай установы «Дом народнай творчасці і дасугу» і ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці».