У дзяржаўнай кінасетцы Гомельскай вобласці на 01.01.2026 г. зарэгістравана 79 кінаўстановак на 6290 пасадачных месцаў, у тым ліку 23 перасоўныя сістэмы. У вобласці дзейнічае 14 дзяржаўных кінатэатраў з 17 кіназаламі, абсталяванымі лічбавай тэхнікай. Акрамя таго, у вобласці працуюць два прыватныя лічбавыя кінатэатры: «Містэрыя Сінема» з адной лічбавай кіназалай у г. Гомелі, «SkyLine» з чатырма лічбавымі кіназаламі ў г. Рэчыцы.
Структура кінасеткі на 01.01.2026 г. уключае 2 кінапрадпрыемствы — КУП «Гомелькінавідэапракат» і КУКП «Мазыркінавідэапракат» са спісачнай колькасцю 275 чалавек. У Брагінскім, Веткаўскім, Добрушскім, Лоеўскім, Акцябрскім, Гомельскім, Кармянскім, Лельчыцкім, Нараўлянскім, Хойніцкім раёнах кінаабслугоўванне ажыццяўляецца падраздзяленнямі ўстаноў культуры.
Па выніках работы 2025 года паказы фільмаў наведалі 848,1 тыс. гледачоў.
Кінаабслугоўванне насельніцтва аграгарадкоў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікамі, зацверджанымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. У 2025 годзе ў аграгарадках праведзена 5954 сеансы, якія наведалі 84,0 тыс. гледачоў. Выкананы сацыяльны стандарт па наяўнасці лічбавых кіназалаў у адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках з колькасцю насельніцтва звыш 70 тыс. чалавек.
У 2025 г. на экраны кінатэатраў быў выпушчаны 321 новы фільм у лічбавым фармаце DCP, у фармаце DVD – 57 новых фільмаў.
Прыярытэтнае значэнне пры фарміраванні рэпертуарнай палітыкі надаецца рабоце з беларускімі карцінамі. Так, у 2025 годзе былі заключаны дагаворы на выкарыстанне 94 фільмаў у гульнявой, негульнявой і анімацыйнай форме беларускай вытворчасці. Самым наведвальным фільмам 2025 года стала работа Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Класная». Спецыяльныя паказы з удзелам членаў здымачнай групы прайшлі ў кінатэатрах імя М.І. Калініна г. Гомеля, «Радзіма» г. Жлобіна, «Беларусь» г. Рэчыцы. Стужку публіцы прадставілі рэжысёр фільма К. Халецкі, акцёры М. Залажук, С. Нікіфарава, А. Анісеня і Д. Серыкаў.
На працягу года адбылося 11,2 тыс. сеансаў беларускіх фільмаў, якія наведалі 353,1 тыс. чалавек.
На IX Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў, які прайшоў у верасні 2025 года ў Брэсце, КУП «Гомелькінавідэапракат» быў узнагароджаны Міністэрствам культуры дыпломам у намінацыі «Лепшаму калектыву кінапракату за прапаганду беларускіх фільмаў».
У лістападзе ў рамках XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у вобласці дэманстраваліся фільмы вытворчасці Беларусі, Расіі, Кітая, В’етнама, Мексікі, Пакістана, Чарнагорыі і іншых. Усяго адбылося 200 сеансаў для 6326 гледачоў.
Таксама ў кінатэатры імя М.І. Калініна г. Гомеля адбыліся творчыя сустрэчы са стваральнікамі расійскіх фільмаў.
У снежні лічбавым кінаабсталяваннем была аснашчана і ўведзена ў эксплуатацыю абноўленая лічбавая кіназала ў кінатэатры «Акцябр» г.Чачэрска.