Народная творчасць

Установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» –шматфункцыянальны цэнтр, у якім аспекты захавання традыцыйнай культуры, развіцця аматарскай творчасці вызначаюць змест каардынацыйна-метадычнай, інфармацыйна-аналітычнай, даследча-збіральніцкай, арганізацыйна-творчай і выдавецкай дзейнасці.
Гісторыя ўстановы пачынаецца з красавіка 1939 года. Пройдзены шлях з'яўляецца доказам жыццястойкасці, трываласці і запатрабаванасці.
Цэнтр захоўвае і памнажае багатыя культурныя традыцыі Гомельшчыны, праводзячы абласныя святы і агляды-конкурсы памяці знакамітых землякоў – народнага артыста БССР А.А. Рыбальчанкі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Т.К. Лапацінай, музычнага дзеяча Г.І. Жыхарава. Праводзяцца фестывалі фальклору і рамёстваў, нацыянальных культур, сямейнай творчасці і г.д. – усяго больш за 25 фестываляў, конкурсаў, святаў рознай тэматыкі. Брэндамі вобласці з'яўляюцца рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі», рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня», Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».
Асноўнымі відамі дзейнасці з'яўляюцца:
* вывучэнне, захаванне і трансляцыя ўзораў традыцыйнай культуры (абрады, вусная народная творчасць, рамёствы і г.д.);
* развіццё аматарскай творчасці ў розных яе праявах (мастацкая творчасць, клубы па інтарэсах, прыкладная творчасць);
* збор і апрацоўка інфармацыі аб клубнай дзейнасці;
* укараненне і эксплуатацыя галіновага інтэграванага банка даных «Культура Беларусі»;
* арганізацыя ўдзелу ў міжнародных, рэспубліканскіх, а таксама правядзенне абласных і рэгіянальных фестываляў, святаў, аглядаў, конкурсаў народнай творчасці, фальклору і рамёстваў;
* арганізацыя выстаў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва;
* рэалізацыя мастацкіх вырабаў народных майстроў і мастакоў-аматараў;
* выдавецкая і паліграфічная дзейнасць.

Дырэктар - Сафрановіч Наталля Дзмітрыеўна
Адрас: 246022, Рэспубліка Беларусь, г. Гомель, вул. Кірава, 49

Час працы:
панядзелак-пятніца 8:30-17:30
перапынак на абед 13:00-14:00
выхадны: субота, нядзеля
факс 8 (0232) 33-87-75
E-mail: ocnt@mail.gomel.by
Больш інфармацыі на сайце АЦНТ

Выставачная зала

У выставачнай зале ўстановы па адрасе вул. Ірынінская, 19 рэгулярна арганізуюцца выставы мастакоў і майстроў народнай творчасці, творчых майстэрняў. Тут жа можна набыць арыгінальныя сувеніры, якія адлюстроўваюць багаты спектр традыцыйнай культуры Гомельшчыны.

246050, Рэспубліка Беларусь, г. Гомель, вул. Ірынінская, 19
Час працы:
аўторак-пятніца: 9:30-18:30
субота: 9:00-17:00
выхадны: нядзеля, панядзелак
Тэлефон: 8 (0232) 33-90-54