Функцыянуюць 3 сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы сферы культуры і мастацтва:
«Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў ім. Н. Ф. Сакалоўскага»
Адрас: 246050, г. Гомель, вул. Савецкая, 18, вул. Сялянская, 1-41.
Тэл.: (0232) 30 45 07 (прыёмная дырэктара),
(0232) 30 55 21 (прыёмная камісія (на час правядзення прыёмнай
кампаніі)).
Факс: (0232) 30 45 07
Web-сайт: ggki.by
E-mail: sokolovskogo@ggki.by
Кантынгент навучэнцаў у цяперашні час складае 421 чалавек.
Навучанне ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях:
5-04-0215-01 музыказнаўства
5-04-0215-02 фартэпіяннае выканальніцтва
5-04-0215-03 інструментальнае выканальніцтва (з указаннем музычнага інструмента)
5-04-0215-03 інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнныя смычковыя інструменты)
5-04-0215-03 інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты)
5-04-0215-03 інструментальнае выканальніцтва інструменты народнага аркестра)
5-04-0215-04 мастацтва эстрады (з указаннем віду)
5-04-0215-04 мастацтва эстрады (інструментальная музыка) (фартэпіяна труба, гітара, бас-гітара, саксафон, трамбон, ударныя інструменты)
5-04-0215-04 мастацтва эстрады (спевы)
5-04-0215-05 вакальнае выканальніцтва
5-04-0215-06 Харавое выканальніцтва (з указаннем віду)
5-04-0215-06 Харавое выканальніцтва (акадэмічны хор)
5-04-0215-06 Харавое выканальніцтва (народны хор)
5-04-0215-08 харэаграфічнае мастацтва (з указаннем віду )
5-04-0215-08 харэаграфічнае мастацтва (народны танец)
5-04-0215-08 харэаграфічнае мастацтва (эстрадны танец)
5-04-0215-09 Народная музычная мастацкая творчасць (з указаннем віду)
5-04-0215-09 Народная музычная мастацкая творчасць (харавая музыка)
5-04-0215-11 арганізацыя культурна-забаўляльных мерапрыемстваў
(1 раз у 3 гады)
У каледжы працуе 12 творчых калектываў. З іх:
- 2 калектывы маюць ганаровае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»: камерны аркестр (кіраўнік-уладальнік медаля Францыска Скарыны-Аляксандр Мазепін); народны хор «Радзейка» (кіраўнік Аксана Баруценка);
- 10 калектываў маюць найменне «народны аматарскі калектыў» (аркестр духаўвых інструментаў , аркестр беларускіх народных інструментаў, аркестр рускіх народных інструментаў , баянны аркестр, эстрадны аркестр, акадэмічны хор, вакальны ансамбль «Летуценні», харэаграфічны ансамбль «Кола», Студыя сучаснай харэаграфіі «Цеплаабмен», народны фальклорны ансамбль «Зялены рамон»).
Педагагічную дзейнасць ажыццяўляюць 140 выкладчыкаў і канцэртмайстраў, з іх 100% маюць вышэйшую адукацыю, 56% - вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
На базе каледжа праходзяць канцэрты, семінары, канферэнцыі, майстар-класы, творчыя лабараторыі. Таксама праводзяцца конкурсы: Міжнародны конкурс «Мой сябра-баян», Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі», Рэгіянальны адкрыты форум харавой музыкі «Пеўчая акадэмія», абласныя конкурсы выканаўцаў на фартэпіяна і струнных смычковых інструментах «Юны віртуоз», харэаграфічнага мастацтва «Карагод сяброў», выканаўцаў на струнных народных інструментах «ART-старт», эстрадных і джазавых ансамбляў «JASS-вясна» і іншыя.
Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж»
Адрас: 2460100, г. Гомель, вул.М.Багдановіча, 26.
Тэл.: (0232) 56 04 06 (прыёмная дырэктара),
(0232) 560406 (прыёмная камісія (на час правядзення
прыёмнай кампаніі)).
Факс: (0232) 56 04 61
Web-сайт: artcollege-gomel.by
E-mail:mail@artcollege-gomel.by
Кантынгент навучэнцаў зараз складае 168 чалавек.
Навучанне ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях:
5-04-0213-01 «Жывапіс (з указаннем віду)»
5-04-0213-01 «Жывапіс станковая»
5-04-0212-01 «Дызайн (з указаннем віду)»
5-04-0212-01 «Дызайн графічны»
Педагагічную дзейнасць ажыццяўляюць 25 выкладчыкаў, з іх 100% маюць вышэйшую адукацыю, 56% - вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
На базе каледжа праходзяць семінары, майстар-класы і мастацкія конкурсы, такія як «Майстар», “У чаканні Калядных цудаў”, “Квітней, мая Зямля” і іншыя.
Установа адукацыі «Мазырскі дзяржаўны музычны каледж»
Адрас: 247760, г. Мазыр, вул. Рыжкова А.А., 37
Тэл.: (0236) 243414 (прыёмная дырэктара)
(0236) 243405
(прыёмная камісія (на час правядзення прыёмнай кампаніі))
Факс: (0236) 243414
Web-сайт: muzcolleg.by
Email:mail@muzcolleg.by
Кантынгент навучэнцаў зараз складае 186 чалавек.
Навучанне ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях:
5-04-0215-06 Харавое выканальніцтва (акадэмічны хор)
5-04-0215-02 Фартэпіяннае выканальніцтва
5-04-0215-03 Інструментальнае выканальніцтва (з указаннем музычнага iнструменту)
5-04-0215-03 Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты)
5-04-0215-03 Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнныя смычковыя інструменты)
5-04-0215-03 Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)
5-04-0215-04 Мастацтва эстрады
5-04-0215-04 Мастацтва эстрады (інструментальная музыка) (фартэпіяна, скрыпка, саксафон, труба, бас - гітара, ударныя інструменты)
5-04-0215-04 Мастацтва эстрады (спевы)
У каледжы працуюць 85 выкладчыкаў і канцэртмайстраў, з іх з вышэйшай катэгорыяй - 30 чалавек, 4 маюць ступень магістра.
На базе каледжа функцыянуюць 6 творчых калектываў, з іх - 1 калектыў са званнем «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», - 4 калектывы з найменнем «Народны»:
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь аркестр беларускіх народных інструментаў - мастацкі кіраўнік Мяцельская Алена Мікалаеўна;
Народны калектыў аркестр рускіх народных інструментаў - мастацкі кіраўнік Селецкая Наталля Уладзіміраўна;
Народны калектыў аркестр духавых інструментаў - мастацкі кіраўнік Жук Дзмітрый Сяргеевіч;
Народны калектыў камерны аркестр - мастацкі кіраўнік Міхальчук Сяргей Уладзіміравіч;
Народны калектыў змешаны хор навучэнцаў - мастацкі кіраўнік Тарасевіч Алеся Сяргееўна;
Эстрадны аркестр навучэнцаў - мастацкі кіраўнік Галай Сяргей Ігаравіч.
У каледжы штогод праходзяць конкурсы, фестывалі, семінары, канферэнцыі, майстар-класы. Таксама ў мэтах папулярызацыі музычнай культуры на базе каледжа праводзяцца конкурсы: Адкрытае свята дзіцячай творчасці «Музыка ў далоньках», абласны конкурс музычна-выканальніцкага майстэрства сярод выпускнікоў ДШМ і АШ, фестываль дзіцячай творчасці «Табе, наш край», абласны фестываль-конкурс інструментальных ансамбляў ДШМ, абласны фестываль-конкурс дзіцячай вакальна-харавой творчасці «Вясёлка, якая спявае».