Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главное управление культуры Гомельского облисполкома
Главная // Актуально

Абрад «Карагод сена» прайшоў у аграгарадку Старае Сяло Веткаўскага раёна

14/04/2026

На другі дзень Вялікадня ў аграгарадку Старае Сяло Веткаўскага раёна адбыўся сапраўдны  абрад пад назвай «Карагод сена». Гэта даўняя народная традыцыя, якая заклікана спрыяць багатаму ўраджаю і добраму, сухому сену на будучы год.

         У гэты дзень вяскоўцы бяруць косы, вілы і граблі і сыходзяцца ў цэнтры вёскі. Узяўшыся за рукі, яны ідуць па вуліцах і спяваюць абрадавыя песні. Такое шэсце – своеасаблівы заклік да дастатку, урадлівасці і агульнага свята.

         Пасля ўрачыстага шэсця ўдзельнікі вярталіся на месца збору. Там, у цэнтры пляцоўкі, яны ставілі ёмістасць з зямлёю, у якую пад гукі песень і карагоды садзілі хрэн. Гэты сімвалічны жэст таксама нясе пажаданні багацця і дабрабыту.

         Падчас гэтага абраду фальклорны калектыў «Рэчанька» філіяла «Старасельскі сельскі дом культуры» ДУК «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці» пацвердзіў сваё ганаровае найменне «народны».

         «Карагод сена» – гэта ўнікальная магчымасць дакрануцца да вытокаў народнай культуры, адчуць дух яднання і веру ў лепшае.

 

Тэкст: Замарока Ксенія

Фота: Замарока Ксенія і Антаненка Юрый