Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главное управление культуры Гомельского облисполкома
Главная // Актуально

«Браслаўскія зарніцы»

10/06/2024

2 чэрвеня 2024 года ў г. Браслаў (Віцебская вобласць) адбыўся адкрыты конкурс народнага танца «Паазерскія тапаткі» ў межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы». 

Гомельскую вобласць прадставілі: народны харэаграфічны ансамбль «Кола» дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага» і народны ансамбль танца «Чабарок» дзяржаўнай установы культуры «Светлагорскі цэнтр культуры».

Дыпломам лаўрэата I ступені ўзнагароджаны народны харэаграфічны ансамбль «Кола» і дыпломам лаўрэата III ступені ўзнагароджаны народны ансамбль танца «Чабарок».

Віншуем пераможцаў конкурсу і жадаем творчага натхнення і далейшых перамог.